Twitter response:

Государственная символика

Государственная символика Республики Беларусь

В соответствии со статьей 19 Конституции Республики Беларусь символами Республики Беларусь как суверенного государства являются ее Государственный флаг, Государственный герб и Государственный гимн.

Герб Беларуси

Государственный герб Республики Беларусь, согласно официальному описанию, представляет собой размещённый в серебряном поле зелёный контур Республики Беларусь в золотых лучах солнца, восходящего над земным шаром. Сверху контура находится пятиконечная красная звезда. Герб обрамляет венок из золотых колосьев, переплетённых слева цветками клевера, справа — льна. Колосья трижды обвиты с каждой стороны красно-зелёной лентой (цвета белорусского флага), на которой снизу сделана надпись золотом: «Рэспублiка Беларусь».

За основу был принят герб Белорусской ССР.

Гістарычны герб Ліды
 

Ліда атрымала свой герб паводле прывілея Жыгімонта III Вазы на Магдэбургскае права ад 17. 09. 1590 г.

Герб Ліды ўяўляў сабой барочную тарчу (гербавы шчыт), разбітую вертыкальна. У чырвоным полі адлюстраваны павернуты ўбок леў, у блакітным — два скрыжаваныя ключы на блакітным фоне. Згодна легендзе гэта тыя самыя два ключы, што былі ўручаны Езусам апосталу Пятру ад брамы раю і пекла. Верагодна, яны могуць быць ключамі ад раю для тых, хто бясстрашна ваяваў за свабоду і росквіт роднай зямлі.

Леў заўсёды быў адным з любімых вобразаў, якія выкарыстоўваюцца для стварэння геральдыкі гарадоў. Бо гэта моцная, мудрая, а галоўнае, высакародная жывёла, нездарма празваная царом звяроў. Лідскі леў мае даволі грозны выгляд. Пастава атакі, пашча з высунутым языком кажуць пра тое, што горад можа даць адпор ворагам, якія прыйшлі на гэтую зямлю. Чырвоны колер фону, на якім выяўлены цар звяроў, сімвалізуе кроў, пралітую абаронцамі горада.

Пасля доўгачаканага атрымання Магдэбурскага права ў 1590 г. горад Ліда набыў магчымасць ствараць сваю сістэму юрыдычных нормаў, якія б упарадкоўвалі эканамічнае і палітычнае жыццё ўсёй воласці. У ажыццяўленні гэтага мерапрыемства немалую ролю адыграў Ян Абрамовіч, які з’яўляўся войцкім намеснікам віленскім, старастам вендзенскім і прэзідэнтам дзерпцкім.
17 верасня 1590 г. з’явіўся ўласны герб горада Ліды. На ім былі выяўлены леў і два перакрыжаваныя ключы.
У часы, калі Ліда належала Расійскай імперыі, яна атрымала новы герб. Адбылося гэта 6 красавіка 1845 г., калі Лідскі павятовы горад быў зацверджаны Мікалаем I. Гэта быў шчыт, падзелены на дзве паловы: у ніжняй быў змешчаны залаты сноп каласоў пшаніцы і серп, у верхняй — выява рыцара на сярэбраным кані (герб Віленскай губерні). Перавязаны сноп — сімвал асноўнай дзейнасці жыхароў горада — земляробства.
30 мая 2002 г. Лідзе быў вернуты першапачатковы герб.
Цікава, што толькі тры беларускія гарады маюць выяву льва на сваіх гербах: Ліда, Слонім і Гарадок. Скрыжаваныя ключы, наогул, з’яўляюцца ўнікальнай выявай для беларускай геральдыкі.
Лідскі герб прызнаны адным з самых старажытных. Ён больш стары, чым віцебскі, гомельскі і нават мінскі герб.